Стажыроўка ў Інтэрполе

INTERPOL’s Internship Programme вітае маладых талентаў са 190 краін-удзельніц.

Праграма накіравана на:

  • лепшае разуменне задач Арганізацыі і таго, як наладжана міжнароднае супрацоўніцтва;
  • павышэнне адукацыйнага досведу праз выкананне практычных заданняў і развіццё прафесійных навыкаў;
  • досвед супрацы у мультыкультурным і шматэтнічным асяродку, развіццё ўзаемаразумення, даверу і талерантнасці.

Ад удзельнікаў Інтэрпол чакае свежага погляду, сучасных акадэмічных ведаў і падтрымкі ў завяршэнні пэўных праектаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства краіны-ўдзельніцы;
  • паўналецце;
  • добрае валоданне ангельскай;
  • быць студэнтаў альбо выпускніком вну.

Месца стажыроўкі – Ліон (Францыя) альбо Сінгапур. Тэрміны супрацы – ад 6 да 11 месяцаў.

Фінансавыя ўмовы

Кожны ўдзельнік атрымае стыпендыю памерам 550 еўра. Пра жыллё, медыцынскае страхаванне і праезд кандыдаты мусяць паклапаціцца самастойна.

Каб стаць удзельнікам праграмы, трэба запоўніць анлайн-фармуляр. Падрабязнасці знаходзяцца тут.