Стажыроўка ў музеі Пэггі Гуггенхайм

Музей Пэггі Гуггенхайм у Венецыі запрашае студэнтаў профільных спецыяльнасцей на аплочваемую стажыроўку.

Працягласць стажыроўкі – 1, 2 ці 3 месяца.

Чым будуць займацца ўдзельнікі:

  • кіраваць галерэяй у працоўныя часы;
  • дапамагаць наведвальнікам;
  • працаваць у білетнай касе, гардэробе і другіх аддзелах;
  • прымаць удзел у арганізацыі адукацыйных мерапрыемстваў, прэзентацый, гід-тураў і воркшопаў для дзяцей;
  • удзельнічаць у спецыяльных семінарах, канферэнцыях, адукацыйных падарожжах і гід-турах для інтэрнаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 20 ад 26 гадоў (пажадана);
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • прынамсі пачатковае валоданне італьянскай мовай;
  • профільная падрыхтоўка і / ці вялізнае жаданне працаваць у сферы мастацтва (прыкладное мастацтва, настаўніцтва, праца ў галерэі, адміністраванне музеем, куратарства)

Працоўная мова – ангельская.

Як падаць заяўку:

Зацікаўленым трэба запытаць дэтальную інфармацыю і форму заяўкі праз Peggy Guggenheim Collection ці запампаваць неабходныя дакументы з сайта.

Пакет дакументаў (заяўку, CV, матывацыйны ліст і 2 рэкамендацыі) неабходна даслаць па пошце з наступным адрасам:

Internship Program
Peggy Guggenheim Collection
Palazzo Venier dei Leoni
701 Dorsoduro, 30123 Venezia, Italy

Дэдлайн адзначаецца паштовым штампам.

Дэдлайн падачы заяўкі – 14 кастрычніка 2016 года (студзень – красавік 2017) і 2 снежня 2016 (травень – снежань 2017).

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да Elena Minarelli і Anita Todesco па тэлефоне +39 041 240 5444, па факсу +39 041 520 6885 ці па internship@guggenheim-venice.it.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.