Стажыроўка ў ньюёркскім офісе Doctors without borders

Doctors without borders/ Médecins Sans Frontières (MSF) запрашае на аплочваемыя стажыроўкі ў офісе арганізацыі.

Шукаюцца стажоры розных спецыяльнасцей для працы з галіне камунікацыі, развіцця, праграмнага забяспечання, працы людзьмі ў офісе і за яго межамі.

Прапануецца два тэрміны стажыровак:

  • 29 траўня – 24 жніўня 2018 года – заяўкі прымаюцца да 18 красавіка;
  • 4 верасня – 18 снежня 2018 года – заяўкі прымаюцца да 4 жніўня 2018 года.

Стажор будзе атрымоўваць 13,5 даляраў у гадзіне і мусіць працаваць у офісе 20 гадзінаў на тыдзень. Стажоры мусяць самі знайсці сабе месца пражывання ў Нью-Ёрку.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець ступень бакалаўра і вышэй;
  • выдатна валодаць ангельскай мовай (вітаецца веданне іншых моваў).

Кожны кандыдат можа дасылаць рэзюмэ на некальні пазіцый, для кожнай неабходна дасылаць асобны ліст на е-адрас internships@newyork.msf.org.

Неабходны дакументы:

  • CV;
  • матывацыйны ліст.

У полі “Тэма” неабходна пазначыць назву пазіцыі, на якой кандыдат жадае стажыравацца.