Стажыроўка ў Прадстаўніцтве ААН

Прадстаўніцтва ААН па справах бежанцаў у Беларусі шукае практыканта ў сферы камунікацыі.

Запрашаюцца студэнты ці выпускнікі наступных спецыяльнасцей:

  • інфармацыя і камунікацыя;
  • журналістыка;
  • PR;
  • камунікацыя і медыі.

Перыяд стажыроўкі – ад 2 да 6 месяцаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • выдатнае валоданне рускай і ангельскай мовамі (здольнасць адаптаваць, перакладаць і пісаць інфармацыйныя матэрыялы і карэспандэнцыі на ангельскай і рускай), вітаецца дадатковае валоданне іншымі замежнымі мовамі;
  • ініцыятыўнасць, настрой на эфектыўную працу.

Абавязкі практыканта:

  • падрыхтоўка кантэнту для сацыяльных сетак;
  • аналіз сацсетак і прапановы па павышэнні іх эфектыўнасці;
  • маніторынг асвятлення ў медыях дзейнасці Агенцыі ААН па справах бежанцаў;
  • падрыхтоўка і правядзенне інфармацыйных кампаній і іншых ініцыятыў па прасоўванні Прадстаўніцтва;
  • падрыхтоўка прэс-рэлізаў;
  • праца фатографам на сустрэчах і мерапрыемствах;
  • пераклад дакументаў і карэспандэнцыі, праца перакладчыкам;
  • абавязкі офіснага адміністратара: тэлефанаванні, факсы і г.д.

Каб патрапіць на стажыроўку, кандыдатам неабходна адправіць рэзюмэ і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас melnik@unhcr.org.

Умовы стажыроўкі – поўная занятасць (з 9 раніцы да 6 вечара) з панядзелка па пятніцу.

Дэдлайн – 21 лютага 2016 года.

Падрабязнасці ёсць па спасылцы.