Стажыроўка ў швейцарскім Чырвоным Крыжы

Аддзел палітыкі і гуманітарнай дыпламатыі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа шукае пяць практыкантаў.

Калі: студзень/люты/сакавік 2018 – студзень/люты/сакавік 2019 года.
Дзе: Швейцарыя.

Асноўныя абавязкі практыканта/кі:

  • аналіз тэндэнцый і праблем у гуманітарнай і палітычнай сферы;
  • падрыхтоўка і наведванне семінараў, канферэнцый і двухбаковых сустрэч;
  • правядзенне даследаванняў, напісанне спічаў, падрыхтоўка справаздач і пратаколаў сустрэч;
  • інфармаванне дэлегацый аддзела пра розныя міжнародныя праблемы;
  • дапамога ў штодзённых дачыненнях з міжнароднымі арганізацыямі, установамі ААН, рэгіянальнымі арганізацыямі, міжнароднымі НДА.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень магістра ў наступных галінах: міжнародныя дачыненні, міжнародная палітыкі, міжнароднае права, гуманітарная дзейнасць, вывучэнне міра/канфлікту;
  • выдатнае валоданне ангельскай і хаця б адной з наступных моваў: арабскай, кітайскай, французскай, рускай, гішпанскай;
  • досвед працы (мінімум 6 месяцаў) у міжнароднай арганізацыі, НДА ці міжнародным Чырвоным Крыжы, мінімум два гады працы па спецыяльнасці;
  • зацікаўленасць у пытаннях гуманітарнай дапамогі і працы аддзела палітыкі і гуманітарнай дыпламатыі Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа;
  • зацікаўленасць у міжнародных дачыненнях і дыпламатыі;
  • магчымасць стажыроўкі на працягу 1 года.

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць CV і суправаджальны ліст (у фармаце Word ці PDF) аб’ёмам не больш за 700 слоў на е-адрас iivanov@icrc.org. Дакументы мусяць быць аформленыя на ангельскай мове.

У суправаджальным лісце трэба адказаць на наступныя пытанні:

  • якое дачыненне да дадзенай працы мае вашыя досвед і веды?
  • чаму вас зацікавіла дадзеная працы? Які ўнёсак вы можаце зрабіць у працу аддзела?
  • якія у вас карьерный планы на будучыню?
  • ці ёсць у вас прыярытэты ў рэгіёнах ці пытаннях, якімі вы хацелі б займацца?

Фінансавыя ўмовы

Стажыроўка аплочваецца.

Дэдлайн падачы дакументаў – 7 жніўня 2017 года.