Стажыроўка ў Сусветнай арганізацыі аховы здароў’я

Сусветная арганізацыя аховы здароў’я (WHO) дае магчымасць набыць карысны тэхнічны і адміністратыўны вопыт падчас стажыроўкі ў адным са сваіх офісаў.

Працягласць: ад 6 да 24 тыдняў.
Месца: офіс WHO у адной з краін-чальцоў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • навучацца ў вну па праграме бакалаўрыяту (мінмум тры гады), магістратуры ці аспірантуры (нядаўнія выпускінкі таксама могуць падаваць заяўкі, але не пазней за 6 месяцаў пасля сканчэння вну);
  • выдатнае валоданне адной з працоўных моў WHO;
  • не з’яўляцца блізкім сваяком аднога з супрацоўнікаў WHO;
  • не ўдзельнічаць раней у праграмах стажыровак WHO.

Фінансавыя ўмовы

Неаплочваемая стажыроўка. Усе выдаткі пакрываюцца самім удзельнікам.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 студзеня 2018.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.