Стажыроўка ў Сусветным банку

 

Сусветны банк запрашае на летнюю стажыроўку ў Вашынгтон і іншыя гарады.

Крытэры адбору

Кандыдаты на ўдзел у стажыроўцы павінны мець незавершаную адукацю і навучацца на вочнай форме (атрымліваць ступень магістра альбо PhD з планамі вярнуцца да навучання).

Вольнае валоданне ангельскай мовай з’яўляецца абавязковым патрабаваннем. Рэлевантны досвед працы, камунікатыўныя здольнасці і добрае валоданне такімі мовамі, як французская, гішпанская, руская, арабская, партугальская альбо кітайская будуць перавагай.

Умовы

На стажыроўку запрашаюцца кандадаты з наступных сфераў: эканоміка, фінансы, развіццё чалавечага патэнцыялу (ахова здароў’я, адукацыя, харчаванне, насельніцтва), сацыяльныя навукі (антрапалогія, сацыялогія), сельская гаспадарка, навакольнае асяроддзе, развіццё прыватнага сектара і іншыя сумежныя вобласці.

Усе стажоры атрымліваюць пагадзінны заробак і, калі прымяніма, выдзяляе сродкі на транспартныя выдаткі. Стажоры самі адказваюць за аплату пражывання. Большасць пазіцый дасяжная ў Вашынгтоне, іншыя ў офісах краін.

Працягласць стажыроўкі – мінімум 4 тыдні.

 Як патрапіць на стажыроўку?

  • запоўніць анлайн-заяўку
  • падрыхтаваць CV
  • напісаць матывацыйны ліст
  • атрымаць падцверджанне бягучага навучання

 

Дэдлайн 31 студзеня