Стажыроўка ў Цэнтры еўрапейскіх даследаванняў

Центр еўрапейскіх даследаванняў імя Вілфрэда Мартэнса (The Wilfried Martens Centre for European Studies) запрашае падаваць заяўкі на ўдзел у аплочваемай стажыроўцы.

Дзе: Брусэль, Бельгія.
Працягласць: ад 3 да 6 месяцаў цягам года.

Мэта праграмы — даць удзельнікам глыбокія веды па еўрапескіх справах, а таксама досвед працы ў еўрапейскіх установах.

Абавязкі:

  • арганізацыя сустрэч і канферэнцый;
  • падрыхтоўка справаздач;
  • рэдагаванне публікацый у часопісы “European View”;
  • напаўненне вэб-сайту, блогаў і баз дадзеных;
  • камунікацыя з European People’s Party.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець скончаную вышэйшую адукацыю ў галіне Еўрапейскіх спраў ці падобнай;
  • разбірацца ў Еўрапейскай палітыцы;
  • выдатна валодаць ангельскай мовай;
  • добра карыстацца кампутарам;
  • валоданне некалькімі замежнымі мовамі і досвед у палітычных даследаваннях разглядаюцца як перавага.

Зацікаўленым трэба даслаць свае CV і матывацыю на jobs@thinkingeurope.eu (для Tomi Huhtanen, пазначыўшы “Internship” у назве ліста).

Дэдлайну няма, заяўкі прымаюцца цягам года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.