Стажыроўка ў вельмі цэнтральным банку

Еўрапейскі цэнтральны банк шукае стажораў на перыяд ад 3 да 12 месяцаў.

Дырэкцыя генеральнага бюджэту i фiнансаў Цэнтральнага еўрапейскага банка адказвае за ажыццяўленне планавай i кантрольнай функцыi, стратэгiчнае планаванне, сярэднетэрмiновы i штогадовы бюджэтны працэс, а таксама за праграмы ў бiзнэс-сферы.

Стажыроўка на працягу ад трох да шасцi месяцаў (з магчымасцю падоўжыць яе да 12 месяцаў) па розных напрамках можа пачацца:

  • budget, controlling & organization division – 1 траўня 2016 года;
  • financial reporting and policy division – як мага хутчэй;
  • accounting and procurement division – памiж 1 чэрвеня i 31 снежня;
  • operational risk management & business continuity team -памiж 1 лiпеня i 30 верасня;

Патрабаваннi да кандыдатаў

Кандыдаты павінны мець ступень бакалаўра па адным з наступных напрамкаў:

  • бугалтэрыя;
  • фiнансы;
  • бiзнэс-адмiнiстрацыя i грамадскае кiраванне;
  • эканомiка;
  • права;
  • iнжынiрынг;
  • арганiзацыйнае развiццё;
  • мэнэджмент рызык;
  • кiраванне бiзнэс-працэсамi;
  • iнфармацыйныя тэхналогii.

Каб падаць заяўку, неабходна зарэгістравацца на платформе і выканаць прапанаваныя інструкцыі.

Фінансавыя ўмовы

Штомесяц практыкант будзе атрымліваць 1050 еўра.

Дэдлайн – 24 лютага 2016 года.