Стажыроўка ў Жэневе. Нібы адмыслова для беларусаў

Адмысловая праграма ААН для прадстаўнікоў меншасцей запрашае на стажыроўку ў Жэневу.

Праграма складаецца з брыфінгаў на розныя тэмы (сістэма ААН, механізмы і спосабы абароны правоў чалавека). Таксама ўдзельнікі будуць атрымоўваць групавыя і індывідуальныя заданні. Да таго ж яны змогуць паўдзельнічаць у форуме па пытаннях меншасцей.

Сёлета працоўнымі мовамі стажыроўкі будуць ангельская і руская.

Перыяд – 7-25 лістапада 2016 года. Лакацыя – Жэнева, Швейцарыя.

Мэта праграмы – даць шанец прадстаўнікам меншасцей атрымаць веды і навыкі па пытаннях міжнародных правоў чалавека для таго, каб дапамагчы сваёй арганізацыі абараняць і прасоўваць правы чалавека і правы меншасцей.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • прыналежнасць да пэўнай рэлігійнай, этнічнай, нацыянальнай, моўнай меншасці;
  • магчымасць і жаданне займацца з сябрамі арганізацыі ці групы, да якой яны належаць;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • падтрымка арганізацыі, якую прадстаўляе кандыдат.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплочваюць авіяквіткі з роднай краіны ўдзельнікаў у Жэневу, пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анкета на рускай альбо ангельскай мове (можна спампаваць на сайце арганізатараў);
  • рэкамендацыйны ліст ад арганізацыі, да якой належыць кандыдат.

Заяўку можна дасылаць на е-адрас minorityfellowships@ohchr.org з пазнакай “Application to the 2016 Minorities Fellowship Programme“, па факсе +41 22 917 90 08 альбо на адрас:

Application to the 2016 Minorities Fellowship Programme
Indigenous Peoples and Minorities Section
Office of the High Commissioner for Human Rights
UNOG-OHCHR
CH-1211 Geneva 10
Switzerland.

Дэдлайн – 22 траўня 2016 года.

Падрабязнасці тут.