Стажыроўка World Youth Alliance ў Бельгіі

Студэнтам і маладым спецыялістам прапануюць атрымаць прафесійныя навыкі, працуючы ў праектах у еўрапейскіх установах, падчас стажыроўкі World Youth Alliance.

Калі: 4 студзеня – 28 лютага 2018 года.
Дзе: Бельгія.

У праграме:

  • уводны трэнінг – стажоры даведаюцца аб філасофіі правоў чалавека і вартасцях чалавека;
  • менеджмент праектаў – стажоры будуць працаваць над праектамі, якія адпавядаюць іх інтарэсам і ведам пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў альянсу;
  • знаёмства з новымі людзьмі.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • узрост кандыдатаў – ад 18 да 30 гадоў;
  • з’яўляцца студэнтам ВНУ, нядаўнім выпускніком альбо маладым прафесіяналам;
  • жаданне абараняць правы чалавека і/або чалавечую годнасць;
  • камунікатыўныя і арганізацыйныя навыкі.

Стажыроўка распрацавана для членаў альянсу з еўрапейскага рэгіёну. Сябрай альянсу можна стаць, падпісаўшы статут.

Фінансавыя ўмовы

Дадзеная стажыроўка не аплачваецца, але стажоры могуць падаць заяўку на стыпендыю. Арганізатары забяспечваюць усіх стажораў месцам жыхарства.

Дэдлайн падачы заявак – 1 снежня 2017 года.  Да заяўкі трэба прымацаваць рэзюмэ, 2 рэкамендацыйных лісты. Новым членам альянсу патрабуецца прамацаваць падпісаны статут.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Паводле by.odb-office.eu