Стажыроўкі для аматараў сацыяльных навук у Max Planck Insti­tute

Max Planck Insti­tute for Human Deve­lop­ment – Cen­ter for Adap­tive Ratio­na­lity запрашае двух студэнтаў на стажыроўку па даследаванню працэсу прыняцця рашэнняў.

Калі: 1 чэрвеня — 31 жніўня.
Дзе: Нямеччына.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • вывучаць псіхалогію, эканоміку ці падобнае ў адным з еўрапейскіх універсітэтаў;
  • мець вялікую зацікаўленасць ў даследаванні працэсу прыняцця рашэнняў;
  • добрае валоданне ангельскай.

Пажаданыя кваліфікацыі:

  • навыкі па статыстыцы і стытстычным прыладам;
  • навыкі па квалітатыўным аналізе дадзеных.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складае 380 Еўра штомесяц (тры месяцы).

Дэдлайн падачы заяўкі — 7 траўня 2017 года.