Стажыроўкі для тых, хто цікавіцца ядзернай энергетыкай

EDF Energy (Брытанія) запрашае стажораў, якія цікавяцца ядзернымі тэхналогіямі.

Стажыроўка доўжыцца 12 тыдняў (летнія месяцы), на працягу якіх неабходна будзе спраўляцца з заданнямі рознага кшталту пад наглядам спрактыкаваных калег. Стажоры будуць выконваць пэўныя заданні, у якіх яны змогуць праявіць сябе як “малодшыя спецыялісты”:

  • кіраванне невялікімі праектамі;
  • адсочванне выканання правілаў бяспекі;
  • вывучэнне, як можна падоўжыць тэрміны службы абсталявання на станцыі;
  • правядзенне тэхнічнага абслугоўвання абсталявання;
  • устаноўка новага абсталявання.

На станцыях Barnwood альбо East Kilbride стажоры будуць ўцягнутыя ў працу атамных станцый, стануць часткай каманды.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • навучанне на любым курсе ўніверсітэта;
  • цікавасць да ядзернай энергетыкі і жаданне атрымаць практычны досвед у гэтай сферы;
  • спецыялізацыя ў адной з наступных дысцыплін: электратэхніка, кантрольна-вымяральныя прыборы, машынабудаванне, хімічная інжынерыя, матэматыка, хімія, фізіка, эканоміка, металургія, ядзерная фізіка, бізнэс-кіраванне, геаграфія, кіраванне персаналам, фінансы;
  • добрыя камунікацыйныя навыкі і ўменне працаваць у камандзе;
  • інавацыйныя ідэі;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Стажыроўка аплочваемая, стажоры будуць атрымліваць 1 375 фунтаў за месяц.

Для ўдзелу ў стажыроўцы неабходна зарэгістравацца на сайце арганізатараў.

Дэдлайн – 31 снежня 2017 года.

Паводле by.odb-office.eu