Стажыроўкі ў Вялікабрытаніі

Адкрыты набор на John Smith Trust Wider Europe Fellowship 2019!

Для падачы неабходна:

  • Гаварыць і пісаць свабодна на англійскай мове (пажадана досвед вучобы або працы на англійскай мове)
  • Прадэманстраваць свой лідарскі патэнцыял у абранай прафесійнай вобласці, імкнуцца да развіцця пазітыўнай будучыні вашай краіны.
  • Прадэманстраваць выразную прафесійную зацікаўленасць у галіне добрага кіравання, вяршэнства закона і/або сацыяльнай справядлівасці і агульную зацікаўленасць ва ўсіх трох.
  • Прапанаваць план дзеянняў, скіраваны на палітыку ці важныя арганізацыйныя пытанні ў сваёй галіне, якія вы збіраецеся рэалізаваць па вяртанні дадому, і які будзе натхнёны вашым вопытам у Вялікабрытаніі.
  • Быць гатовымі да пэўных абавязкаў, калі вас абяруць у якасці стыпендыята: быць даступнымі для чатырохтыднёвай вочнай праграмы ў Вялікабрытаніі ў чэрвені 2019 года і актыўна ўдзельнічаць у сетцы выпускнікоў JST у доўгатэрміновай перспектыве.
  • Знаходзіцца ў ад адной з наступных краін, у цяперашні час жыць і працаваць там: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Расія і Украіна.
  • Быць ва ўзросце 25-35.

Апошні тэрмін падачы заявак – серада 14 лістапада ў поўнач (24:00) па брытанскім часе.

Заяўка і дадатковая інфармацыя на сайце.