Поўны мех стыпендый на навучанне ва ўніверсітэце Амстэрдама

  • 07.10.2016

Студэнты з краін па-за межамі Еўразвязу могуць паўдзельнічаць у стыпендыяльнай праграме ва ўнівесрітэце Амстэрдама – Amsterdam Excellence Scholarships (AES).

Узровень навучання: магістратура. Працягласць магістарскай праграмы — 2 гады.

Навучанне будзе праходзіць на ангельскай мове. Каб прэтэндаваць на стыпендыю, студэнт павінен быць залічаны на адну з праграм.

Спецыяльнаці: дакладныя, гуманітарныя і прыродазнаўчыя навукі, псіхалогія і сацыяльныя навукі, эканоміка і бізнэс.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам з краіны па-за межамі Еўразвязу;
  • знаходзіцца ў топ 10% сваёй групы ва ўніверсітэце;
  • быць залічаным на адну з праграм навучання.

Для кожнай спецыяльнасці існуюць спецыфічныя патрабаванні, а таксама спіс неабходных дакументаў. Дакументы трэба дасылаць праз прымальную камісію абранай спецыяльнасці: эканоміка і бізнэс, гуманітарныя навукі, права, навуковы факультэт, сацыяльныя навукі.

Памер гранту: €25,000,  для пакрыцця выдаткаў на пражыванне і навучанне. Працяглясць гранту — 1 год з мажлівасцю падаўжэння на другі год.

Дэдлайн — 15 студзеня штогод (1 лютага на некаторых спецыяльнасцях).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Глядзіце таксама: