Стыпендыі для навучання ва ўніверсітэце Адэлаіды ў Аўстраліі

Універсітэт Адэлаіды прапануе стыпендыі для замежных студэнтаў любой нацыянальнасці.

Калі: 2019-2022.

Дзе: Аўстралія.

Для ўдзелу ў праграме кандыдат/ка мусіць прадэманстраваць высокія акадэмічныя дасягненні, якія падцвярджаліся б чырвоным дыпломам.

Кандыдаты могуць падаваць заяўкі як на магістарскія (2 гады), так і доктарскія (3 гады) праграмы па любым накірунку.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае кошт навучання, пражывання і медыцынскага страхавання.

З умовамі падачы заяўкі і неабходнымі дакументамі можна пазнаёміцца па спасылцы.

Дэдлайнаў на год некалькі: 31 жніўня, 31 снежня і 30 красавіка.