Студэнцкая канферэнцыя ў Вільні

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня, Літва) запрашае студэнтаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм да ўдзелу ў міжнароднай студэнцкай канферэнцыі “Еўропа-2016. Дэ-канструкцыя крызісу: у пошуках новых форм ведаў, ідэнтыфікацыі, салідарнасці”, якая адбудзецца 6-8 траўня ў Вільні.

Таксама падчас канферэнцыі плануецца правесці шэраг лекцый, круглых сталоў, прэзентацый кніг і студэнцкіх навуковых праектаў. Акрамя асноўнай праграмы канферэнцыі, удзельнікі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з працай магістарскіх і бакалаўрскіх праграм ЕГУ.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 сакавіка 2016 года запоўніць і падаць анлайн-заяўку з тэзісамі дакладу (аб’ём 3000-6000 знакаў). Заяўкі прымаюцца ад студэнтаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм (альбо эквівалентных ім). Удзел у канферэнцыі – на падставе конкурсу (будзе зроблены адбор заявак). Вынікі конкурснага адбору будуць паведамленыя не пазней за 28 сакавіка 2016 г.

Удзел у канферэнцыі бясплатны (без рэгістрацыйнага ўнёску). Канферэнцыя вочная: патрабуецца абавязковая асабістая прысутнасць удзельніка ў Вільні і выступленне з дакладам.

Працоўныя мовы канферэнцыі: ангельская, беларуская, руская.

Фінансавыя ўмовы

  • Візавая падтрымка

Студэнты, якім неабходная візавая падтрымка, мусяць пазначыць у заяўцы пашпартныя звесткі для атрымання візаў. Віза выдаецца бясплатна. Выдаткі на праезд да Вільні і назад удзельнікі аплочваюць самастойна.

  • Жытло

На перыяд правядзення канферэнцыі (6–8 траўня) удзельнікаў забяспечваюць жыллём (бясплатна).

Месца правядзення канферэнцыі – навучальны корпус Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (вул. Валакупю, 5, Вільня, Літва).

Зборнік навуковых працаў

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых працаў, куды ўвойдуць артыкулы ўдзельнікаў па профільнай тэматыцы канферэнцыі, рэкамендавацыя да публікацыі на падставе выступу на канферэнцыі.

Кантакты

Кантактны адрас – studentconference@ehu.lt. За абнаўленнямі сачыце на старонках канферэнцыі ў сацыяльных сетках VKFacebook.