Студэнты БДУ могуць паехаць ва Ўніверсітэт Арыстоцеля

БДУ прапануе сваім студэнтам і супрацоўнікам узяць удзел у акадэмічным абмене ва Ўніверсітэт Арыстоцеля ў Салоніках у межах праграмы ERASMUS+.

Перыяд – асенні семестр 2017-2018 навучальнага года. Лакацыя – Салонікі, Грэцыя.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты бакалаўрыяту, аспіранты і выкладчыкі.

Для студэнтаў і аспірантаў

Патрабаванні:

  • быць студэнтам дзённай формы навучання (ў тым ліку пры атрыманні другой вышэйшай адукацыі), апроч студэнтаў першага і апошняга курсаў; аспірантам 1 ці 2 года навучання;
  • мець сярэдні бал не ніжэй за 7;
  • валодаць замежнай мовай у адпаведнасці з патрабаваннямі гасцявога ўніверсітэта (ангельская В2);
  • не мець акадэмічных і фінансавых запазычанасцей, дысцыплінарных спагнанняў.

Пералік неабходных дакументаў можна знайсці і спампаваць тут.

Для супрацоўнікаў БДУ

Патрабаванні:

  • з’яўляцца штатным супрацоўнікам БДУ;
  • валодаць ангельскай на ўзроўні В2;
  • папярэдне ўзгадніць план мабільнасці з гасцявой ВНУ.

Пералік неабходных дакументаў – па спасылцы.

Запоўненыя і падпісаныя дакументы на рускай мове неабходна даслаць у двух варыянтах:

  • у электронным (pdf-фармат) на е-драс chambrovich@bsu.by;
  • у папяровым выглядзе ў аддзел партнёрскага супрацоўніцтва (к. 407, факультэт міжнародных дачыненняў).

З усімі пытаннямі можна звяртацца па тэлефоне +37517 209-53-32 ці па адрасе Ленінградская, 20, к. 407.

Дэдлайн падачы заявак – 1 лютага 2017 года.