Студэнты паедуць у Нямеччыну!

DAAD запрашае выкладчыкаў і студэнтаў на адукацыйныя візіты ў Нямеччыну.

Мэта праграмы – арганізаваць сустрэчы з нямецкімі студэнтамі і навукоўцамі, усталяваць прафесійныя кантакты з ВНУ, арганізацыямі і ўстановамі, а таксама атрымаць веды “на ўласныя вочы” пра культурнае, эканамічнае, палітычнае жыццё ФРГ.

Працягласць візіту – 7-12 дзён у перыяд з 1 чэрвеня 2016 г.

Да ўдзелу запрашаюцца групы студэнтаў 2га і вышэй курсаў дзённай формы навучання аднолькавай (але любой) спецыяльнасці ў суправаджэнні аднаго выкладчыка. Колькасць чалавек у групе – ад 10 да 15.

Фінансавыя ўмовы

Памер фінансавання – 50 еўра штодзень на аднаго ўдзельніка групы. Акрамя гэтага, DAAD клапоціцца пра медыцынскае страхаванне і забяспечвае харчаванне, пражыванне, праезд па краіне. Міжнародны трансфер (у Нямеччыну і дадому) ўдзельнікі забяспечваюць самастойна.

Неабходныя дакументы:

  • online-формуляр заяўкі;
  • спіс удзельнікаў;
  • падрабязнае абгрунтаванне неабходнасці гэтага візіту;
  • детальная праграма паездкі, якая ўключае наведванне канктрэтных ВНУ, устаноў і г.д. Праграма абавязкова мусіць уключаць сустрэчы з нямецкім студэнцтвам;
  • каляндарны план паездкі (не больш за 5-6 гарадоў);
  • імпрэзы па падрыхтоўцы группы да паездкі (семінары і г.д.);
  • згода нямецкіх ВНУ і ўстаноў.

Больш падрабязнасцей і дэталей можна даведацца па спасылцы.

Дэдлайн – 1 лютага 2016 г.