Study Tours to Poland ізноў чакаюць беларусаў

Фундацыя “Барусія”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Ёзеранскага ў Вроцлаве і Польска-амерыканская Фундацыя Волі запрашае актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расеі да ўдзелу ў праграме Study Tours to Poland (STP).

Што такое STP?

Гэта не турыстычная паездка, не перапынак у навучанні – гэта 12 дзён інтэнсіўнай працы, але крыху іншай у параўнанні са студэнцкай паўсядзёнасцю. Праграма дапамагае набыць новы досвед, веды і ўменні. Разумная частка часу застаецца на адпачынак.

Рэалізацыя праекту прадугледжвае працу ў міжнароднай групе, а таксама агульныя развагі, знаёмства з новымі месцамі і людзьмі.

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя, матываваныя, цікаўныя студэнты любой ВНУ краіны.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18 – 21 год (народжаныя паміж 1 ліпенем 1994 г. і 31 снежнее 1997 г.);
  • грамадзянства Беларусі, Малдовы, Украіны ці Расеі;
  • мець дзейсны пашпарт;
  • не браць раней удзелу ў Study Tours to Poland.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць пражыванне ўдзельнікаў, часткова вяртаюць транспартныя выдаткі, а таксама забяспечваюць праграмныя выдаткі.

Падаць заўяку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 10 студзеня 2016 года.