Study Tours to Poland – хутка дэдлайн!

623

Польска-амерыканскі фонд Свабоды, фонд “Барусія”, фонд “Лідары пераменаў” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі да ўдзелу ў Study Tours to Poland (STP).

Калі: кастрычнік / лістапад 2018 года.
Дзе: Польшча.

Study Tours to Poland – гэта 12-дзённая праграма, насычаная візітамі ў розныя польская інстытуцыі, нэтворкінгам і магчымасцямі набыць новыя веды, досвед, уменні.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты вну, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці ўніверсітэта і сваёй супольнасці.

Патрабаванні:

  • быць грамадзянінам / грамадзянкай Беларусі, Малдовы, Украіны ці Расіі;
  • узрост – 18-21 гадоў;
  • навучацца ў вну;
  • не браць раней удзел у гэтай праграме.

Падаць заяўку на ўдзел можна анлайн па спасылцы да 18 ліпеня. Інфармацыю пра вынікі конкурсу паведамяць да 10 жніўня.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пераймаюць усе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіта, а таксама высылаюць запрашэнне для атрымання візы.

Больш падрабязнасцей – тут.