Study Visits in Gdynia запрашаюць беларусаў

792

Centrum Wspolpracy Mlodziezy “Цэнтр супрацоўніцтва моладзі” ў кааперацыі з гарадскім саветам Гдыні працягвае запрашаць беларусаў на Study Visits in Gdynia.

Калі: 8-20 кастрычніка / 5-17 лістапада 2018 года.
Дзе: Гдыня, Польшча.

Мэта праекта – прадэманстраваць удзельнікам дынаміку развіцця Польшчы з моманту падзення камнізму, пазнаёміць з дэмакратычнымі пераўтварэннямі, што адбыліся ў краіне. Удзельнікі будуць сустракацца з палітыкамі, супрацоўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і лакальнымі актывістамі.

Працоўная мова – руская.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікам забяспечваюцца пражыванне, харчаванне, праезд у мясцовым траспарце. Таксама арганізатары падтрымаюць з бясплатнай шэнгенскай візай.

Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

Дэдлайн – 31 ліпеня 2018 года.

Вынікі будуць абвешчан на старонцы праекту ў Facebook напрыканцы жніўня. З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас studyvisits@cwm.org.pl.