Стварай будучыню Беларусі на Reshape 2018!

Цэнтр новых ідэй запрашае на канферэнцыю “Reshape 2018 – Framing the Future of Belarus”.

Немагчыма стаць сучаснай краінай без планаў і прагнозаў на будучыню. Калі мы хочам, каб Беларусь дасягнула поспеху, то павінны разумець, куды скіраваная хада гісторыі. Новая канферэнцыя Цэнтра новых ідэй акурат пра гэта. Reshape 2018 збярэ новае пакаленне беларусаў, каб разам асэнсаваць галоўныя сусветныя трэнды і абмеркаваць будучыню нашай краіны.

Калі: 13 кастрычніка, субота, 12:00 – 19:00

Дзе: EventSpace, вул. Кастрычніцкая 10б

Уваход вольны

Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!)тут

Галоўныя тэмы канферэнцыі: новая эканоміка, адукацыя і гарады.

Выступоўцы, мадэратары і ўдзельнікі антыканферэнцыі – гэта прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнесу і стартапаў, аналітычных цэнтраў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўсе тыя, каго цікавіць лёс Беларусі.

За апошнімі навінамі мерапрыемства сачыце ў адмысловых групах у Facebook і ВКонтакте.

Адмысловая старонка канферэнцыі: http://reshape2018.ideaby.org.