Стварай навіны мары на Adukacyja.info

Adukacyja.info шукае валанцёраў у навіновую каманду мары!

Калі ты:

  • сябруеш з беларускай мовай;
  • перакладаеш з ангельскай, нямецкай ці любой іншай мовы свету;
  • любіш працаваць з тэкстам;
  • маеш некалькі вольных гадзінаў на тыдзень;
  • жадаеш рэалізаваць свае здольнасці ў добрай справе і развіць новыя ўменні,

… шчыра вітаем цябе ў камандзе!

Мы прапануем:

  • сяброўскую атмасферу;
  • доступ да базы дадзеных з адукацыйнымі магчымасцямі па ўсім свеце;
  • пастаянную практыку перакладаў;
  • досвед працы на wordpress;
  • магчымасць развівацца ў розных напрамках ды ўдзельнічаць у праектах Adukacyja.info;
  • а таксама драйв і адчуванне таго, наколькі важнай справай ты займаешся.

Калі ты жадаеш далучыцца, але не ўпэўнены(-ая) ў сваіх сілах – усё адно пішы! Усе валанцёры-перакладчыкі пройдуць міні-навучанне і атрымаюць уласнага ментара 🙂

Пішы на мэйл adukacyja@gmail.com з пазнакай у тэме ліста “Валанцёры-перакладчыкі навінаў”.

Вельмі чакаем сустрэчы з табой!