Ствары праект за 3 дні: семінар ад БАСС

БАСС адчыняе набор на новы семінар па праектным менеджменце “Ствары свой праект за 3 дні”.
Для каго? Студэнты дзённай формы навучання з усіх ВНУ Беларусі
Калі? 5-17 верасня (пятніца-нядзеля)
Дзе? Мінск, вул. Старыноўская, д. 15 (Офіс БАСС)
Што будзе ў праграме?
  • базавыя веды па праектным менеджмэнце;
  • студэнцкае самакіраванне як каталізатар станоўчых змен;
  • логіка-структурны падыход (LFA) у студэнцкіх праектах;
  • як сабраць каманду і павесці яе за сабой;
  • камандны і асабісты тайм-менеджмэнт;
  • піяр твайго праекта;
  • запрошаныя госці, якія падзеляцца сваімі гісторыямі поспеху;
  • падводныя камяні, з якімі ты можаш сутыкнуцца пры рэалізацыі свайго праекта;
  • блокі развіцця тваіх soft-skills і іншае.
Арганізацыйны ўнёсак: 7 рублёў (часткова пакрывае арэнду і кава-паўзы).
Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку.
Дэдлайн: 10 верасня, 23:59. Колькасць месцаў абмежаваная, вынікі адбору будуць вядомыя 11 верасня.
Арганізатары забяспечваюць усіх удзельнікаў абедамі і вячэрамі (неабходна загадзя папярэдзіць пра асаблівасці харчавання). Іншагароднія студэнты забяспечваюцца пражываннем у цэнтры Мінску. Транспартныя выдаткі кампенсуюцца пры наяўнасці арыгмналаў квіткоў да Мінску і назад.