Ствары вакальны імідж разам з Русяй!

Калі ў вас ёсць планы на сёння, тэрмінова іх адмяняйце!

16 красавіка а 16:00 Галерэя Ў запрашае на сустрэчу з Русяй (Марынай Шукюравай). Мы ўсе ведаем яе як выдатную спявачку, але на гэты раз Руся раскажа пра працу ў якасці “voice artist” і вакальнага іміджмэйкера, а таксама пра важнасць увагі да свайго голасу – ды прапануе некалькі практыкаванняў, якія можа выконваць кожны!

  • “Што дае нам праца над голасам?
  • Як праз увагу да свайго голасу лепей зразумець сябе і іншых – і як гэта дапамагае развівацца прафесійна (не толькі ў агучцы ці дыктарстве)?
  • Як праца з голасам можа быць тэрапеўтычнай?
  • Што чалавеку даюць вакальныя практыкі?

Варштат пройдзе ў межах фестывалю Artes Liberales: Poetics of Labour ў Галерэі “Ў” (праспект Незалежнасці, 37а).

Уваход вольны! Але неабходная папярэдняя рэгістрацыя – каб арганізатары падрыхтавалі дастатковую колькасць крэслаў і камфортна арганізавалі прастору. Калі ласка, дашліце сваё імя на artesliberales.by@gmail.com.

Інфармацыя пра падзею на нашым сайце. Уся праграма фестывалю тут.