Ствары валанцёрскую рэвалюцыю ў Славеніі

Еўрапейская валанцёрская служба шукае валанцёраў на доўгатэрміновы праект “Play Revolution” у Славеніі.

Лакацыя – Мэрыбор (Славенія). Перыяд – з 1 кастрычніка 2016 года па 30 верасня 2017 года.

Арганізацыя, якая будзе прымаць валанцёраў, – Društvo Center za pomoč mladim (CPM) (Youth Aid Centre Association – YACA).

Валанцёр будзе часткай каманды арганізатараў пляцоўкі для гульняў. Вітаецца ініцыятыва ўдзельнікаў па рэалізацыі ўласных ідэй і варкшопаў (кулінарыя, хэнд-мэйд, тэатр, мастацтва і г.д.) у межах праекту. Час занятасці супадае з часам працы пляцоўкі (3 разы на тыдзень па 8 гадзін на пляцоўцы і 2 разы на тыдзень па 5 гадзін у офісе).

Кароткае апісанне дзейнасці ў межах праекту:

  • стварэнне і распрацоўка методык гульняў;
  • удасканаленне пляцоўкі за кошт стварэння новых аб’ектаў з мясцовых матэрыялаў;
  • арганізацыя гульнявога працэсу: групавыя, ролевыя гульні, у залежнасці ад жадання і патрэбаў дзяцей.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • адкрытасць да новага і матываванасць да ўдзелу;
  • добрыя камунікацыйныя навыкі;
  • гатоўнасць працаваць з дзецьмі, а таксама ў камандзе;
  • узрост – ад 21 да 30 гадоў;
  • вітаецца наяўнасць досведу працы з дзецьмі (а таксама навыкі ігры на музычных інструментах і г.д.), але не з’яўляецца абавязковай.

Фінансавыя ўмовы

Праект фінансуецца праграмай ЕЗ “Эразмус+”. Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. У межах праекту таксама арганізуецца базавы курс славенскай мовы.

Як падацца

Для ўдзелу неабходна запоўніць заяўку на ангельскай мове і адправіць яе на адрас nina@cpm-drustvo.si.

Дэдлайн – 25 сакавіка 2016 года.