Стварыць адвакатыўную кампанію: трэнінгавы курс

Ёсць ідэя адвакатыўнай кампаніі, але не ведаеш, з якога боку да гэтага падыйсці — не бяда. РАДА разам з партнэрскай арганізацыяй “GOFor” (Турцыя) ладзяць кароткатэрміновы курс па адвакатанню для актывістаў і актывістак з моладзевых арганізацый і ініцыятываў.

Калі: 11 – 17 лістапада 2017
Перыяд рэалізацыі адвакатыўных кампаній да канца студзеня 2018г.
Галоўная мэта курса: узмацненне патэнцыялу грамадзянскай актыўнасці сярод маладых людзей.

Прафайл удзельнікаў і ўдзельніц: 

  • наяўнасць ідэі адвакатыўнай кампаніі;
  • досвед працы ў моладзевай арганізацыі не менш, чым за 1 год;
  • быць прадстаўніком/ прадстаўніцай каманды праекта, які будзе распрацаваны падчас курса.

Анкета знаходзіцца па спасылцы.
Дэдлайн – 30 верасня (23:59). Колькасць месцаў абмежаваная.

Вашая арганізацыя ці ініцыятыва павінна даслаць суправаджальны ліст на international@rada.fm з пазнакай у тэме “Суправаджальны ліст – “Трэнінгавы курс па адвакатаванню” не пазней, чым 30 верасня.