Стварыць крутое відэа для сваёй арганізацыі: навучальны курс
- 31.01.2017
- Семінары

- адукатары, прадстаўнікі НДА
- Мінск
- люты 2017
- беларуская, руская
- 01.02.2017
- adukatar.net
Прадстаўнікоў устаноў і арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай дадатковай адукацыі, запрашаюць да ўдзелу ў навучальным курсе «Стварэнне відэа для арганізацый».
Курс складаецца з трох аднадзённых семінараў, якія пройдуць у Мінску 4-га, 11-га і 25-га лютага ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў (праспект Газеты «Праўда», 11).
Удзельнікі пройдуць поўны цыкл стварэння відэа-прадукту для сваёй арганізацыі, праекту, сферы дзейнасці і г.д. Яны атрымаюць веды і авалодаюць асновамі напісання сцэнара, рэжысуры, аператарскага майстэрства, апрацоўкі відэа і гука. У працэсе навучання высілкамі ўдзельнікаў будуць створаны ўласныя відэаролікі пра дзейнасць арганізацыі.
Трэнер — Андрей Палупанаў, кіраўнік кінашколы filmschool.by, дырэктар Майстэрні сацыяльнага кіно sockino.by.
Абавязковай умовай з’яўляецца ўдзел ва ўсіх трох семінарах, а таксама выкананне дамашніх заданняў.
Для ўдзелу неабходна падаць заяўку да 1 лютага 2017 года (23:59).