Стыпендыяльны праект «Жыве Беларусь»

Інстытут Пілецкага ў Берліне сумесна з тэлеканалам «Белсат» і фондам «Зона салідарнасці» падрыхтаваў адмысловую стыпендыяльную праграму для беларускіх журналістаў, блогераў і іншых пісьменнікаў. Прыняць удзел у гэтай праграме могуць як прафесіяналы ў галіне СМІ, так і пісьменнікі-аматары.

1. Арганізатар і праграма

Арганізатарам праекта з’яўляецца Pilecki-Institut Berlin, Pariser Platz 4A, 10117 Берлін, філіял Інстытута Пілецкага, вул. Фоксаль (Foksal) 17, 00-372 Варшава. Праект рэалізуецца ў партнёрстве з тэлеканалам Belsat TV і фондам Solidarity Zone.

Вітальд Пілецкі, які жыў на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, гэта не толькі сведка ХХ стагоддзя, ахвяра і герой барацьбы з двума таталітарнымі рэжымамі. Як уважлівы назіральнік і сведка, аўтар вусных і пісьмовых справаздач пра Асвенцым, ён таксама з’яўляецца заступнікам усіх тых, хто супраціўляецца злу: паказваючы рэпрэсіі, называючы злачынствы, папярэджваючы свет і аказваючы супраціў, часта ў экстрэмальных умовах.

Стыпендыяльны праект «Жыве Беларусь» з’яўляецца часткай культурна-даследчай праграмы «Еўропа Усход-Захад» інстытута Pilecki-Institut Berlin, мэта якой — гістарычны аналіз і фіксаванне сучасных пераменаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, з асаблівым акцэнтам на бягучыя змены, што адбываюцца ў Беларусі.

by Rufina Bazlova

Стыпендыяльны праект «Жыве Беларусь» адрасаваны беларускім журналістам, даследчыкам і блогерам, якія:

  • дакументуюць пратэсты беларусаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у іх краіне і хвалю рэпрэсій, якая рушыла пасля іх, а таксама фундаментальныя працэсы стварэння нацыянальнай і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, якія адбываюцца на нашых вачах і суправаджаюць выбарчую кампанію ды рух супраціву ўладам;
  • вывучаюць розныя формы салідарнасці грамадства і супраціву.

На стыпендыі могуць падаваць заяўкі як прафесійныя журналісты і блогеры, для якіх гэтая праца з’яўляецца крыніцаю даходу, так і прадстаўнікі грамадзянскай журналістыкі, якія не атрымліваюць прыбытку ад сваёй дзейнасці.

Кожны кандыдат павінен прадставіць свой праект з апісаннем дзеянняў і тэмаў, якія ён плануе раскрыць у рамках стыпендыі (якія матэрыялы, у якой форме, дзе, а менавіта, у якой прасторы, якім сродкам перадачы асяроддзі, у якой колькасці / як часта ён плануе ствараць і публікаваць).

Пры ацэньванні заяўкі Камісія будзе прымаць пад увагу творчы патэнцыял і/або высокі прафесійны ўзровень праектаў, патэнцыял іх сацыяльнага ўздзеяння, а таксама папулярызацыйны аспект гістарычнай і даследчай інфармацыі пра змены, якія адбываюцца ў Беларусі, для Беларусі, Польшчы і Нямеччыны.

2. Падача заяўкі

Заяўка павінна складацца з:

Апісанне праекта (на выбар: на беларускай, расейскай, польскай, ангельскай мовах) павінна тычыцца стварэння аднаго або серыі рэпартажаў, тэкстаў, аўдыё і відэа матэрыялаў, фотаздымкаў, мультымедыйных праектаў, аналітычных тэкстаў, падкастаў (на выбар), якія або якія можна апублікаваць у выглядзе тэксту альбо ў іншай, мультымедыйнай, форме.

Дасылайце заяўкі на Apply@pileckiinstitut.de.

3. Камісія

Заяўкі будуць ацэньвацца журы, якое складаецца з каманды арганізатараў у супрацоўніцтве з Belsat TV: Матэуш Адамскі, Агнешка Рамашэўска, Джэк Фэйрвэдэр, Войцех Казлоўскі, Ганна Радзеёўска, Матэўш Фалкоўскі і адмыслоўцаў, запрошаных для ўдзелу ў праекце. Спіс адмыслоўцаў, якія выступаюць у праекце ў якасці настаўнікаў, будзе размешчаны на сайце www.pileckiinstitut.de.

4. Адбор

Будзе адабрана 8 заявак. Пры адборы пад увагу будуць прымацца партфоліо і план праекта. Фіналістам паведамяць пра выбар па электроннай пошце. Арганізатары пакідаюць за сабой права скараціць або павялічыць колькасць адабраных заявак.

5. Стыпендыі

Восем абраных стыпендыятаў атрымаюць штомесячную стыпендыю на пяць месяцаў у памеры 600 даляраў у месяц (5 x 600 даляраў).

6. Дамова

У выпадку выбару на ўдзел у праекце, змест гэтага дакумента будзе дадаткам да дамовы, падпісанай паміж фіналістам і Pilecki-Institut Berlin.

Глядзіце таксама: