Стыпэндыя для магістратуры ў Інданэзіі

Магістарская лідарская праграма школы менеджменту PPM School of Management  запрашае 10 студэнтаў, якія жадаюць вывучаць навукі менеджменту і кіравання (Master of Management).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • дыплом бакалаўра, які будзе атрыманы не пазней за 1 верасня 2018;
  • узрост да 26 гадоў;
  • вопыт працы не больш за 2 гады;
  • лідарскія навыкі;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • быць не ў шлюбе.

Заяўка на стыпендыю прымаецца анлайн.

Неабходныя дакументы:

  • скан дыплома;
  • скан пашпарта;
  • дакументы, які сведчыць аб сямейным становішчы кандыдата;
  • скан пасведчання аб ваоданні ангельскай мовай;
  • скан сертыфікатаў дасягненняў;
  • фота ў поўны рост (максімум 5МВ, фармат .jpeg / .png / .pdf) а таксама фота пашпартнага памеру 4 × 6 (максімум 5МВ, фармат .jpeg / .png / .pdf);
  • рэкамендацыйны ліст ад куратара, выкладчыка альбо працадаўцы.

Фінансавыя ўмовы:

Стыпендая пакрывае поўны кошт навучання і адміністрацыйны ўнёсак па заканчэнні навучання, а таксама забяспечвае штомесячную фінансавую дапамогу на працягу 20 месяцаў і іншыя магчымасці ў галіне менеджменту і бізнесу (удзел у канферэнцыях, праграмы па абмене і г.д.).

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 чэрвеня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.