Стыпендыі ад Chatham House і Robert Bosch

Каралеўскі інстытут міжнародных дачыненняў Chatham House (Брытанія) ў партнёрстве з Фундацыяй імя Роберта Боша (Нямеччына) прапануе стыпендыі для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Расіі.

Калі: верасень 2018 – ліпень 2019 (10 месяцаў).
Дзе: Вялікабрытанія, Лондан.

Праграма мае на мэце развіць веды ўдзельнікаў пра постсавецкую палітыку ды іх даследніцкія навыкі. Стыпендыяты змогуць зрабіць унёсак у даследванні Chatham House, усталяваць кантакты з акадэмічнай і палітычнай супольнасцю Брытаніі, Нямеччыны і Еўразвязу.

Стыпендыяты цягам 10 месяцаў будуць працаваць у Chatham House разам з камандай праграмы “Расія і Еўразія”. У гэты перыяд удзельнікі праграмы змогуць здзейсніць уласны даследніцкі праект, звязаны з палітыкай, эканомікай альбо развіццём грамадстваў у постсавецкім рэгіёне.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства адной з праграмных краін;
  • праца ў акадэмічнай сферы, НДА, медыя, сферах бізнэсу, дзяржаўнага кіравання ці грамадзянскай супольнасці;
  • веды альбо зацікаўленасць у адной з наступных тэм:
    • Developments in Economic Growth, Modernization and Democratization in the Eastern Partnership Countries and/or Russia;
    • Domestic Political Elites and Networks of Power;
    • Societal Changes, Social Capital, Migration, Inter-ethnic Relations and Non-state Actors;
    • State Capacity, Resilience, and External Influences on Domestic Politics in Eastern Partnership Countries and/or Russia;
    • Relations between EU/NATO and the Eastern Partnership Countries/Russia;
    • Security and Conflict Resolution;
    • Prospects for Intra-regional Conflict or Cooperation;
    • Relations between the Eastern Partnership Countries and Russia.

Як падацца

Рэкамендацыі па падачы заявак знаходзяцца тут. Дакументы неабходна даслаць на AcademyRobertBoschFellowships@chathamhouse.org.

Дэдлайн – 29 красавіка 2018 года.

Падрабязнасці – на гэтай старонцы.