Стыпендыі ад ураду Латвіі

Урад Латвіі абвяшчае конкурс стыпендый для замежных студэнтаў бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры на 2017-2018 год.

Стыпендыі бываюць розных тыпаў: для замежных студэнтаў, даследчыкаў і выкладчыкаў, а таксама на навучанне ў летніх школах (для іх – іншы дэдлайн (4 траўня)).

Навучанне ва ўніверсітэтах Латвіі пераважна на латышскай мове, але некаторыя ВНУ прапануюць англамоўныя праграмы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • студэнты, якія паступаюць у бакалаўрыят, мусяць скончыць першы курс навучання ў бакалаўрыяце альбо ў сваёй родный краіне, альбо ў Латвіі;
  • студэнты бакалаўрыяту і магістратуры будуць атрымліваць стыпендыю цягам 10 месяцаў, аспіранты – цягам 11-ці;
  • студэнты, якія паступаюць на такія праграмы, як Гісторыя Латвіі, Культура Латвіі, Філалогія Латвіі, Літаратура Латвіі змогуць атрымаць стыпендыю на ўвесь перыяд навучання (2 гады).

Неабходныя дакументы:

  • CV;
  • матывацыйны ліст;
  • копія дыплома і выпіска з адзнакамі;
  • копіі 2 рэкамендацыйных лістоў;
  • копія ліста пра залічэнне ў адзін з ВНУ Латвіі;
  • план навучання;
  • копія аднаго з тэстаў на веданне мовы;
  • копія пашпарта.

Дакументы мусяць быць аформленыя альбо на ангельскай, альбо на латышскай мове.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі для студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры складае 550€ на месяц, аспірантуры – 670€. Удзельнікі летніх школ атрымаюць 711€. Для правядзення даследванняў будзе выплочвацца стыпендыя памерам 30 еўра на дзень і 300 еўра на месяц для аплаты жылля. Гэтая праграма можа доўжыцца 5 месяцаў.

Дэдлайн – 1 красавіка 2017 года.

Падрабязней можна даведацца на сайце.