Стыпендыі для аматараў польскай культуры

Нацыянальны Цэнтр Культуры ў Варшаве распачынае конкурс на атрыманне стыпэндыі ў межах праграмы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”.

Дзе: Польшча.
Калі: 1 лютага – 31 ліпеня 2018 года.

Каму будзе цікава

Праграма прызначана для маладых мастакоў і мастачак, перакладчыкаў і перакладчыц польскай літаратуры з краін Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, якія валодаюць польскай мовай.

Неабходныя дакумэнты:

  • заяўка на стыпэндыю;
  • 2 рэкамэндацыі ад асоб, якія ў абранай вобласці з’яўляюцца прызнанымі фігурамі;
  • партфоліа (у папяровым выглядзе альбо на CD/DVD).

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 кастрычніка 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.