Стыпендыі для магістраў-педагогаў на навучанне па абмене ў Тарту

Міністэрства замежных спраў Эстоніі дае магчымасць 10 студэнтам-магістрам педагагічных спецыяльнасцей з Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны правесці вясновы семестр 2018 году ў Нарвскім Каледжы Ўнівесітэта Тарту.

Калі: вясновы семестр 2018 года.
Дзе: Тарту, Эстония.

Арганізатары прапаноўваюць:

  • унікальную праграму цалкам на ангельскай мове;
  • курсы, якія не толькі навучаюць студэнтаў непасрэдна выкладанню, але і даюць цэлы шэраг навыкаў і ўменняў, неабходных сучаснаму еўрапейскаму спецыялісту: акадэмічнае пісьмо, крытычнае мысленне, разуменне ролі мовы і сістэмы адукацыі ў стаўленні нацыі і дзяржавы і г.д.;
  • магчымасць паглыбіцца ў міжнароднае асяроддзе.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складае 2000 еўра. 800 еўра выплачваюць у пачатку лютага, затым – па 400 еўра ў пачатку сакавіка, красавіка і траўня. Вырыянты пражывання: інтэрнат (48 еўра штомесяц). хостэл альбо кватэра (60 – 150 еўра штомесяц).

Патрабаванні да кандыдатаў: 

  • грамадзянсва альбо пастаянны від на жыхарства ў Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне;
  • з’яўляцца студэнтам-магістрантам па педагагічных спецыяльнасцях;
  • выдатныя акадэмічныя поспехі;
  • валоданне ангельскай мовай на ўзроўні B2.

Неабходныя дакументы

  1. Заяўка;
  2. Пацверджанне, што вы з’яўляецеся студэнтам-магістрантам;
  3. Транскрыпт з адзнакамі; для студэнтаў першага года – копія дыплома бакалаўра з перакладам на ангельскі, рускі або эстонскі;
  4. Матывацыйны ліст (прыблізна 500 слоў);
  5. Рэкамендацыйны ліст на ангельскай мове ад настаўніка або супервайзера;
  6. Сертыфікат валодання ангельскай мовай;
  7. Скан копіі пашпарта.

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 верасня 2017 года.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на ivan.polynin@ut.ee (Іван Палынін).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.