Стыпендыі для творцаў і дызайнераў ад Fabrica

Fabrica, даследчы цэнтр і студыя ў Італіі, запрашае прадстаўнікоў творчых прафесій далучыцца да сваёй каманды даследчыкаў. Удзельнічаць у праграме могуць праграмісты, архітэктары, графічныя дызайнеры, музыкі, пісьменнікі, рэжысёры, фатографы, журналісты, ілюстратары, аніматары.

Арганізатары аплочваюць удзельнікам дарогу да Італіі, жыллё ў Трэвіза, абеды з панядзелка да пятніцы, медыцынскую страхоўку. Удзельнікі атрымліваюць таксама месячную стыпендыю на асабістыя выдаткі.

Патрабаванні:

  • узрост – да 25 гадоў;
  • веданне ангельскай мовы.
 Неабходныя дакументы
 Для ўдзелу патрэбна запоўніць аплікацыйную форму (на ангельскай, італьянскай ці французскай мове), якая складаецца з:
  • копіі партфоліа;
  • жыццярысу (CV);
  • матывацыйнага ліста;
  • рэкамендацыйнага ліста.

Заяўкі прымаюцца на працягу года.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна на старонках Fabrica і часопіса Colors у Facebook.

Глядзіце таксама: