Стыпендыі для ўсіх ад Ураду Ізраіля

Урад Iзраiля прапануе некалькі стыпендыяльных праграм для замежных студэнтаў.

Кароткатэрміновыя цягнуцца 3-4 тыдні, доўгатэрміновыя – да 8 месяцаў.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты любых накірункаў на наступныя праграмы:

  • постдоктарскую (неабходны прэзентацыя плану даследвання i лiст-падцверджанне ад куратара аднаго з iзраiльскiх унiверсiтэтаў);
  • праграму для даследчыкаў (тыя самыя ўмовы, што і ў папярэднім пункце);
  • PhD (выкананне патрабаванняў ізраільскіх універсітэтаў);
  • master program (тое самае);
  • інтэрнацыянальную і замежную;
  • адмысловую.

Патрабаваннi да кандыдатаў:

  • скончаная ступень бакалаўра, выдатныя акадэмiчныя поспехi;
  • добрае валоданне ангельскай альбо габрэйскай мовай і яго падцверджанне;
  • магчымасць выконваць правілы мясцовага iзраiльскага ўнiверсiтэта.

Фiнансавыя ўмовы

Падчас кароткатэрміновай праграмы абраным кандыдатам забяспечваецца частковая аплата вучобы, базавая медыцынская страхоўка, кампенсуюцца выдаткі на жыллё і транспарт.

Доўгатэрміновая праграма гарантуе плату за навучанне, штомесячныя выплаты цягам 8 месяцаў і базавую медыцынскую страхоўку.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая форма заяўкi;
  • дэтальна апiсаны напрамак навучання або даследвання, з фокусам на спецыфiку абранага ўнiверсiтэта;
  • CV;
  • копii лiстоў перапiскi з унiверсiтэтам або куратарам (у выпадку даследчай праграмы цi постдоктарскай спыпендыi);
  • арыгiналы альбо афiцыйна зацверджаныя копii ўciх значных пасведчанняў, дыпломаў, сэртыфiкатаў i г.д., у тым лiку асабiстая характарыстыка;
  • мінімум 2 рэкамендацыйныя лiсты ад выкладчыкаў i прафесараў;
  • 3 фатаграфii;
  • медыцынскi сертыфiкат.

Падрыхтаваны на ангельскай мове пакет дакументаў дасылаецца на адрас Амбасады Ізраіля ў Беларусі ў 3 копіях.

Дэдлайн падачы – 30 лістапада 2015 г. (але лепш спраўдзіць гэтую інфармацыю ў Амбасадзе).

Дадатковую інфармацыю можна адшукаць тут.