Стыпендыі для ўсіх спецыяльнасцей ва Ўніверсітэце Манітобы
- 24.11.2016
- Стыпендыі

- аспіранты, выпускнікі вну, магістранты
- Канада
- пачынаючы з 2017 года
- ангельская
- 15.03.2017
- umanitoba.ca
Студэнты з усяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне стыпендый на навучанне ва Ўніверсітэце Манітобы.
Працягласць стыпендыяльнай падтрымкі – 24 месяцы для магістраў, 48 месяцаў для аспірантаў. Стыпендыя прадугледжана для ўсіх спецыяльнасцей, акрамя медыцыны і MBA.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- папярэдні зарэгістравацца на адпаведную праграму навучання;
- мінімум 3.75 GPA (вышэй за B+) ва ўніверсітэце на праграме бакалаўрыяту, магістратуры, аспірантуры ці дактарантуры.
Фінансавыя ўмовы
Памер гранту – $14,000 для магістраў і $18,000 для аспірантаў.
Дэдлайн мяняецца ў адпаведнасці з абранай стыпендыяльнай праграмай / праграмай навучання (трэба кантактаваць з прыёмнай камісіяй: graduate_studies@umanitoba.ca).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Глядзіце таксама: