Стыпендыі для замежных студэнтаў ва ўніверсітэце Аўстраліі

Універсітэт Мэрдака, Аўстралія, прапануе стыпендыі для замежных студэнтаў, якія жадаюць навучацца па праграмах бакалаўрыяту ці паслядыпломнай асветы.

Калі: пачынаючы з другога семестра 2017 года.
Дзе: Аўстралія.

Стыпендыі пранануюць па наступных спецыяльнасцях: мастацтва, бізнес, асвета, інжынерыя, права, дакладныя навукі, ветэрынарная медыцына, міжнародныя адносіны, інфармацыйныя тэхналогіі, медыцына, медсястрынская справа, публічнае адміністраванне, псіхалогія, прыродныя навукі.

Колькасць стыпендый: 35 для бакалаўрыяту і 12 для паслядыпломнага навучання.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • паходзіць з краіны па-за межамі Аўстраліі;
  • быць залічаным на першы семестр адной з праграм універсітэта;
  • выдатная акадэмічная паспяховасць (не менш за 75%).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складае $ 5 000.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 ліпеня 2017 года. Заяўкі трэба даслаць на скрыню international.admissions@murdoch.edu.au.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.