Стыпендыі Фонду Генрыха Бёля на навучанне ў Нямеччыне

Heinrich-Böll-Stiftung распачынае штогадовы конкурс стыпендый на навучанне па праграмах магістратуры і PhD ва ўніверсітэтах Нямеччыны.

Стыпендыі прадугледжаны для ўсіх спецыяльнасцей і ўніверсітэтаў. Пераважаючыя прадметы 2017 года: STEM, журналістыка, мастацтва / музыка, навукі, права і эканоміка. 

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • добрае валоданне нямецкай мовай (B2 альбо DSH2);
  • магістратура: ступень магістра, выдатныя акадэмічныя поспехі, сацыяльная заангажаванасць, першы прафесійны досвед;
  • PhD: пасведчанне аб магчымасці атрымаць доктарскую ступень, выдатныя акадэмічныя поспехі, каштоўная навуковая праца, сацыяльная заангажаванасць.

Адбор кандыдатаў будзе праводзіцца ў тры этапы: падача заяўкі – тэлефоннае інтэрв’ю – сустрэча ў Берліне.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 сакавіка 2017 года. 

Больш падрабязнесцей па спасылцы.