Стыпендыі Gaude Polonia

Ізноў абвешчаны набор на стыпендыяльнаю праграму міністэрства культуры Польшчы Gaude Polonia для маладых творцаў.

Мэта праграмы – спрыяць міжкультурнаму дыялогу і наладжваць сувязі паміж Польшчай і суседнімі краінамі.

Стыпендыя адрасавана маладым творцам з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Асабліва вітаюцца заяўкі ад кандыдатаў з Беларусі і Украіны.

Тэрмін, на які разлічана стыпендыя: 1 лютага – 31 ліпеня кожнага года.

Да ўдзелу запрашаюцца творцы, якія спецыяліюзуюца ў наступных сферах:

  • кінавытворчасць;
  • фатаграфія;
  • захаванне помнікаў;
  • літаратура, пераклад;
  • выяўленчае мастацтва;
  • тэатр;
  • мастацтвазнаўства.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45 гадоў);
  • наяўнасць вышэйшай адукацыі;
  • значныя дасягеннні ў прафесійнай сферы;
  • базавае валоданне польскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі – 3500 злотых штомесяц. Арганізатары таксама забяспечваюць пражыванне.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2015 г.

Падрабязнае апісанне праграмы можна знайсці на сайце.