Стыпендыi Герцага Эрнста

Фундацыя Fritz Thyssen шукае новых даследчыкаў фонду навуковай бібліятэкі.

Стыпендыятамі могуць стаць дактаранты і постдактаранты гістарычнага напрамку, а таксама бібліятэказнаўства.

Магчымыя накірункі даследаванняў:

  • культура нямецкіх і еўрапейскіх княжацкіх двароў на прыкладзе Гота;
  • гісторыя выдавецтва і кніжнага гандлю;
  • успрыманне і гісторыя еўрапейскай літаратуры ў 16-19 стст.;
  • гісторыя прыродазнаўчых навук (алхімія, астраномія, батаніка);
  • картаграфія і шмат іншага.

Каб стаць стыпендыятам фундацыі, трэба даслаць…

  • запоўненую заяўку-фармуляр;
  • аўтабіяграфію;
  • сціслы рэферат праекту з абгрунтаваннем неабходнасці даследавання;
  • 2 рэкамендацыі праекту;
  • копіі акадэмічных пасведчанняў;
  • спіс навуковых публікацый (калі неабходна)

на адрас herzogernst@uni-erfurt.de.

Дэдлайн – 15 кастрычніка 2015 г.

Дадатковая iнфармацыя знаходзіцца тут і тут.