Стыпендыі Германскай службы акадэмічных абменаў на 2018 год

Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) абвяшчае прыём заявак на атрыманне стыпендыі для навучання ў Нямеччыне.

Калі: 2018-2019 вучэбны год.
Дзе: Нямеччына.

Стыпендыя дазваляе студэнтам-бакалаўрам атрымаць стэпень магістра ў адным з універсітэтаў Нямеччыны. Стыпендыяльная падтрымка доўжыцца ад 10 да 24 месяцаў (у адпаведнасці з абраным магістарскім курсам).

Студэнты, якія ўжо навучаюцца ў Нямеччыне на першым магістарскім курсе, могуць атрымаць стыпендыю на другі год.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • з’яўляцца выпускніком ВНУ, мець ці атрымаць на момант пачатку стыпендыі стэпень бакалаўра альбо іншую раўназначную навуковую стэпень;
  • добрае валодаць нямецкай альбо ангельскай мовай;
  • варта, каб прайшло не болей за 6 гадоў з моманту здачы апошняга выпускнога іспыту.

Дакументы, якія неабходны для падачы заяўкі:

  • анлайн-заяўка на сайце DAAD;
  • CV;
  • матывацыйны ліст;
  • пацверджанне ад нямецкага ўніверсітэта;
  • пацверджанне выпускных адзнак (копія заліковай кніжцы з перакладам на нямецкую мову);
  • рэкамендацыя з места вучобы, практыкі альбо працы.

Адбіраць заяўкі будзе незалежная навуковая камісія, якая ў першую чаргу будзе улічваць дасягненні ў вучобе, прафесійную і асабістую матывацыю.

Фінансавыя ўмовы

DAAD цалкам пакрывае кошт навучання ва ўніверсітэце Нямеччыны і выдаткі на транспарт. Кожны месяц студэнт будзе атрымліваць таксама стыпендыю ў памеры 750 еўра.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 лістапада 2017 года.

Важныя рэкамендацыі для падачы заяўкі можна знайсці тут.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.