Стыпендыі імя Лэйна Кіркланда на стажыроўку ў Польшчы

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды разам з Фундацыяй “Лідары Змяненняў” абвяшчаюць чарговы конкурс на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы на 2018-2019 навучальны год.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты з Украіны, Беларусі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і Кыргызстана.

Праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя Праграмы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, а таксама 2-4-тыднёвых прафесійных стажыровак ў дзяржаўных ці прыватных установах.

Заяўкі прымаюцца ад кандыдатаў, якія пасля сканчэння праграмы маюць намер вярнуцца у сваю краіну, каб там прымяняць здабытыя веды і рэалізоўваць праекты, падрыхтаваныя падчас навучання.

Спецыяльнасці, па якіх магчыма навучанне ў Польшчы:

  • Эканоміка і кіраванне;
  • Адміністрацыя / кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя, адукацыя);
  • Публічная адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
  • Права;
  • Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
  • Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
  • Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

У 2018-2019 навучальным годзе чакаюць:

  • экспертаў, палітыкаў, супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
  • прадпрымальнікаў, мэнэджэраў;
  • лідараў недзяржаўных арганізацый, грамадскіх і культурных дзеячоў;
  • выкладчыкаў ВНУ;
  • журналістаў.

Патрабаванні да кандыдатаў;

  • грамадзянства і месца жыхарства ў адной са згаданых краін (уладальнікі дазволу на часовае пражыванне ў Польшчы не могуць прымаць удзел у конкурсе на стыпендыі Кіркланда);
  • скончаная вышэйшая адукацыя (ступень магістра);
  • узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках – да 40 гадоў);
  • стаж працы – не менш за два гады;
  • веданне польскай мовы – на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях і семінарах, а таксама для напісання дыпломнай працы. Падчас суразмоўя чакаецца валоданне польскай мовай на ўзроўні В1.

Неабходныя дакументы:

  • Запоўненая on-line заяўка на ўдзел у Праграме;
  • анкета з дадзенымі;
  • апісанне праекту – абгрунтаванне мэтаў удзелу ў Праграме Кіркланда разам з прапановамі наконт знаходжання у Польшчы і асабістымі планамі на будучыню (4000- 6000 знакаў з прабеламі);
  • два рэкамендацыйныя лісты з апісаннем дасягненняў і кваліфікацыі кандыдата, а таксама перспектываў яго далейшага развіцця і працы як спецыяліста ў сваёй прафесійнай альбо грамадскай галіне (напісаныя на польскай, рускай ці ангельскай мовах), дасланыя электроннай поштай;
  • копія дыплома аб вышэйшай адукацыі (у выпадку наяўнасці – таксама копія дыплома кандыдата навук), дасланыя электроннай поштай.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складае каля 1800 PLN на месяц. Дадаткова пакрываюцца наступныя выдаткі: кошт навучання, пражыванне ў Польшчы, страхоўка, праезд у Польшчу і з дадому, кошт візы, закупка матэрыялаў і навуковых падручнікаў / дапаможнікаў.

Дэдлайн – 1 сакавіка 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.