Стыпендыі ITEC
- 15.05.2015
- Стыпендыі

- спецыялісты ва ўзросце 25-45 гадоў
- Індыя
- 2015-2016
- ангельская
- 31.12.2015
- itec.mea.gov.in
Прымаюцца заяўкі на стыпендыяльную праграму ўраду Індыі ITEC.
Праграма прапаноўвае фінансавую падтрымку навучання ва ўніверсітэтах Індыі па больш чым 250 спецыяльнасцях.
Працягласць навучання складае ад 2 да 14 тыдняў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 25-45 гадоў;
- досвед працы – не менш за 5 гадоў;
- веданне англійскай мовы.
Фінансавыя ўмовы:
Стыпендыя пакрывае выдаткі на пражыванне, харчаванне, навучанне і транспарт. Таксама прадугледжана выплата стыпендыі ў памеры 25.000 рупій (каля 410 $).
Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго году, але не пазней за 3 месяцы да пачатку стажыроўкі.
Падрабязная інфармацыя – на сайце амбасады Індыі і на сайце праграмы.
Глядзіце таксама: