Стыпендыі на кароткатэрміновыя курсы ў Эстоніі

Эстонская нацыянальная праграма стыпендый запрашае замежных студэнтаў і даследчыкаў да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне стыпендый на навучанне ў летніх і зімовых школах.

Мэта стыпендый – падтрымаць удзел у кароткатэрміновых курсах па вывучэнні эстонскай мовы і культуры па наступных праграмах:

  • летні курс эстонскай мовы ва Ўніверсітэце Тарту;
  • эстонская мова ў Талінскім Універсітэце;
  • Viron kielen kurssit suomalaisille ва Ўніверсітэце Тарту;

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • з’яўляцца студэнтам/кай бакалаўрыяту (пачынаючы з другога курса), магістратуры альбо дактарантуры;
  • актыўна ўдзельнічаць у даследаваннях;
  • спачатку падаць заяўку на курс, потым – на стыпендыю.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне (500 EUR) і пражыванне (25 EUR штодзень).

Неабходныя дакументы:

  • заяўка і матывацыйны ліст;
  • падцвярджэнне заліку на той ці іншы курс ва ўніверсітэце Эстоніі;
  • копія пашпарта ці ID;
  • транскрыпт адзнак;
  • даведка з універсітэта.

Дакументы на ангельскай ці эстонскай мове трэба даслаць праз электронную форму да 20 сакавіка 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.