Стыпендыі на навучанне ў магістратуры і аспірантуры Кітая

Універсітэт Чжэнчжоў абвяшчае конкурс на Прэзідэнцкую стыпендыю «Zhengzhou University President Scholarship» для замежных студэнтаў.

Калі: пачынаючы з 2019 года.
Працягласць: 3-4 гады.
Дзе: Кітай.

Стыпендыі прапануюцца замежнікам для навучання па праграмах магістратуры і аспірантуры (прыярытэт).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • не з’яўляцца грамадзянінам Кітайскай Народнай Рэспублікі;
  • добрыя медыцынскія паказчыкі;
  • адсутнасць судзімасці;
  • жаданне навучацца і добрыя акадэмічныя паказчыкі;
  • узроставыя абмежаванні:
    • для магістратуры – не старэйшыя за 35 гадоў;
    • для аспірантуры – старэйшыя за 45 гадоў;
  • мова навучання:
    • каб навучацца на кітайскай, патрэбен узровень валодання кітайскай мовай HSK Level 5 scored 210;
    • каб навучацца на ангельскай, патрэбен узровень валодання англійскай мовай  IELTS 6.5;
  • не мець іншых стыпендый урада Кітая.

Фінансавыя ўмовы

Універсітэт прапануе поўную або частковую аплату навучання студэнтам магістратуры; аспірантам – поўную аплату навучання, пражывання, стыпендыю 3500CNY у месяц.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 студзеня 2019 (вясновы семестр) і 30 чэрвеня 2019 (восеньскі семестр).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.