Стыпендыі на праграму магістратуры па фатоніцы

Ghent University і VUB выдаюць стыпендыі для замежных студэнтаў для навучання па праграме European MSc in Photonics.

Магістарская стыпендыя арганізавана сумесна, таму студэнты могуць выбраць курсы ў абодвух універсітэтах у рамках праграмы і атрымаць сумесны дыплом.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • скончаны бакалаўрыят па адпаведным накірунку;
  • стыпендыя адкрыта для замежных студэнтаў.

Фінансавыя ўмовы

VUB прапануе 12 стыпендый, пяць з каторых поўныя (10 000 EUR штогод). Ghent University дае агульна пяць стыпендый у памеры 5000 EUR штогод.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 чэрвеня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.