Стыпендыі на вучобу ў Брно

Стыпендыі прапануюцца для навучання на англамоўных магістарскіх праграмах у пяці чэшскіх універсітэтах.

Калі: люты 2019 – 2021.
Дзе: Брно, Чэхія.

Да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне стыпендый запрашаюцца студэнты з Беларусі, Македоніі, Сербіі, Малдовы і Босніі і Герцагавіны, якія маюць ступень бакалаўра і ўзрост якіх менш за 30 гадоў.

Універсітэты, якія ўдзельнічаюць у стыпендыяльна праграме:

  • Brno University of Technology, Faculty of Information Technology

Computer Graphics and Multimedia

  • Brno University of Technology, Faculty of Mechanical Engineering

Engineering Mechanics and Biomechanics

  • Brno University of Technology – Faculty of Electrical Engineering and Communication

Biomedical and Ecological Engineering

  • Masaryk University, Faculty of Informatics

Service Science, Management, and Engineering

Embedded Systems

Information Technology Security

  • Mendel University in Brno, Faculty of Business and Economics

Economic Informatics

Навучанне на ўсіх праграмах пачынаецца ў лютым 2019 года.

Стуэнтам прапануецца аплаціць палову кошту праграмы, а гэта да 1500 еўра. З пытаннямі наконт прызнання дыпломаў, візы і да т.п. можна звяртацца на е-адрас iveta.kumstatova@jcmm.cz.

Дэдлайн – 30 лістапада 2018 года.

Больш падрабязнасцей ёсць тут.