Стыпендыі на вучобу ў французскіх вну

Міністэрства замежных спраў Францыі абвяшчае штогадовы прыём заявак на ўдзел у стыпендыяльнай праграме для магістратуры і аспірантуры.

Стыпендыя даступная для трох асноўных накірункаў:

  • інжынерныя навукі на магістарскім узроўні, навука ў самым шырокім сэнсе на PhD-узроўні (інжынерныя навукі, дакладныя навукі, матэматыка, фізіка, хімія, нана- і біятэхналогіі, навукі пра Зямлю, навукі пра космас, навукі пра навакольнае асяроддзе, інфармацыйна-камунікацыйныя навукі і тэхналогіі);
  • эканоміка і мэнэджмент;
  • юрыспрыдэнцыя і палітычныя навукі.

Працягласць навучання:

  • 12 альбо 24 месяцы – у магістратуры;
  • 36 месяцаў – для інжынерных даследванняў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • любое грамадзянства, апроч французскага;
  • максімальны узрост: 30 гадоў – для магістрантаў, 35 – для PhD-даследчыкаў;
  • быць студэнтам аднаго з французскіх універсітэтаў;
  • не мець фінансавай падтрымкі іншых інстытуцый;
  • добрае валоданне мовай, адпаведнай курсу навучання;
  • студэнты, якія плануюць вучобу за мяжой, маюць перавагу перад тымі, хто ўжо жыве ў Францыі.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя для студэнтаў магістратуры складае 1 181 еўра, для PhD-даследчыкаў – 1 400 еўра. Акрамя гэтага, кампенсуюцца выдаткі на падарожжа дадому, медыцынскае страхаванне і культурныя актыўнасці.

Заяўкі на атрыманне стыпендыі не могуць падаваць студэнты – толькі французскія вну, у якіх яны навучаюцца.

Дэдлайн падачы заяўкі – 12 студзеня 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.